Mercedes будзе канкураваць з Tesla


Кампанія Mercedes-Benz прывезла на Парыжскі аўтасалон канцэптуальны электракрасовер Generation EQ.

Серыйная версія прататыпа, якая з’явіцца ў 2019 годзе, зможа скласці канкурэнцыю Tesla Model X, а таксама будучым электрычным ўседарожнік кампаній Audi, Porsche і Jaguar.

Mercedes укамплектавалі двума электраматорамі – па адным на пярэдняй і задняй восі. Сумарная аддача агрэгатаў склала 300 кілават ці 700 Нм моманту. Красовер здольны паскарацца з месца да ста кіламетраў менш чым за пяць секундаў. Рухавікі сілкуюцца ад камплекты літый-іёнавых акумулятараў ёмістасцю больш за 70 кілават-гадзін, якія забяспечваюць запас ходу ў 500 кіламетраў.

Прататып мае інавацыйную сістэму падзарадкі батарэяў: за пяць хвілін яна папаўняе запас энергіі, якой хопіць, каб праехаць дадатковыя 100 км. Серыйная версія канцэпт-кара будзе выпускацца пад брэндам EQ – пад ім немцы будуць прадаваць выключна электрычныя машыны. Новае сямейства аўтаў уключыць прынамсі чатыры мадэлі – два седаны і два ўседарожніка.

Кірыл Смяглікаў

Разумныя крэслы, цяжкавік, які ездзіць без кіроўцы і першая камп’ютарная гульня для віртуальнай рэальнасці – гэта толькі некаторыя тэмы апошняга выдання «Дэвайсу».

Глядзі таксама
Каментары