Мэрам Тбілісі стаў экс-футбаліст «Мілану» ды кіеўскага «Дынама»


Каха Каладзэ

Кандыдат ад кіроўнай партыі «Грузінская мара» Каха Каладзэ абраны мэрам Тбілісі.

Пра гэта паведамляюць «Навіны Грузіі».

У выбарах, якія адбыліся ўчора, Каладзэ набраў 51,06 % галасоў – за яго прагаласавалі 203 тыс. асобаў. Агулам у грузінскай сталіцы зарэгістраваныя 943 тыс. 423 выбарніа, аднак удзел у выбарах узялі толькі 410 тыс. асобаў.

Выконваць свае абавязкі новы мэр пачне не пазней 12 лістапада.

Каха Каладзэ – былы прафесійны футбаліст, з 1993 па 2012 гады гуляў на пазіцыі абаронцы ў тбіліскім і кіеўскім «Дынама», італьянскіх «Мілане» ды «Джэноа». Каладзэ – адзіны грузінскі футбаліст, які двойчы станавіўся пераможцам Лігі чэмпіёнаў (2003, 2007).

Палітыкай Каладзэ пачаў займацца адразу пасля завяршэння футбольнай кар’еры. Ён уступіў у шэрагі тады апазіцыйнага руху «Грузінская мара», заснаванага мільярдэрам Бідзінай Іванішвілі ў лютым 2012 году, і быў абраны ў парламент Грузіі 1 кастрычніка 2012 году. У кастрычніку таго ж году заняў пасты віцэ-прэм’ера і міністра энергетыкі краіны.

Акрамя Тбілісі мэраў, а таксама дэпутатаў у муніцыпальныя заканадаўчыя органы 21 кастрычніка выбіралі жыхары 63-х грузінскіх гарадоў і раёнаў.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле «Навіны Грузіі», фотаздымак з сацыяльных сетак

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары