Мэр Вільні: Шукаем будынак пад Беларускі музей


Узнаўленне Беларускага музею імя Луцкевіча ў Вільні – цалкам рэальны праект, лічыць мэр Вільні Артурас Зуокас.

«Цяпер мы пачалі шукаць магчымыя памяшканні, дзе такі музей можна было б адчыніць», – адзначыў спадар Зуокас. Паводле яго, улады Вільні разглядаюць адзін з будынкаў у Старым горадзе, у якім рыхтавалі да друку кнігі на беларускай мове.

«Тыя людзі, якія прыязджаюць з Беларусі ў Вільню, павінны наведваць не толькі «Акропаліс» ці нейкія падобныя месцы, але і культурныя імпрэзы, цесна звязаныя з гісторыяй Беларусі», – адзначыў галава літоўскай сталіцы.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў