Мэр Вільні пагражае засудзіць «вінаватых» у падаражэнні жыроўкі


Жыхары шматкватэрных дамоў літоўскай сталіцы могуць сутыкнуцца са значным падаражэннем вывазу смецця.

Яно можа адбыцца ўжо ўлетку. Зараз жыхары кватэраў плошчай 50 кв.м. плацяць за вываз смецця каля 4,8 еўра. Пасля таго, як пачне працаваць новы завод па сартаванню адкідаў, кошт можа ўзрасці прыкладна на траціну і дасягне 6 еўраў.

Прадстаўнікі віленскай мэрыі ўжо заявілі, што пастараюцца пазбегнуць гэтага падаражэння.

Мэр гораду Рэмігіюс Шымашус сказаў, што мэрыя будзе дабівацца, каб кампанія «Energsman», што пабудавана новы завод, выканала дасягнутыя раней дамоўленасці.

«Калі яны не згодзяцца, будзем судзіцца», – заявіў мэр.

На ягоную думку, кампанія выбрала для новага завода няўдалую тэхналогію, і па сутнасці проста «асвоіла сродкі Еўразвязу».

НМ, belsat.eu, паводле Delfi

Глядзі таксама
Каментары