Мэр Вільні паабяцаў падтрымаць беларусаў


Артурас Зуокас сустрэўся з прадстаўнікамі беларускіх арганізацыяў Літвы.

На сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі Таварыства беларускай культуры ў Літве, асацыяцыі «Крывія», Віленскага беларускага таварыства палітычных вязняў і ссыльных, а таксама грамадскае аб’яднанне «Беларускі музей імя Івана Луцкевіча» ды іншыя.

«Беларускаму грамадству Літвы асоба Артураса Зуокаса добра вядомая. Гэта адзін з нешматлікіх літоўскіх палітыкаў, які не толькі не стаіць у баку ад беларускіх праблем, не толькі ідзе на дыялог з беларусамі, але ім аказвае рэальную падтрымку і дапамогу», – піша Таварыства беларускай культуры (ТБК) ў Літве.

ТБК ў Літве страціла сваю маёмасць праз магчымую махінацыю былога старшыні гэтай арганізацыі. Дзякуючы спрыянню Зуокаса сябры арганізацыі маюць надзею на вяртанне беларускай маёмасці.

Падчас сустрэчы прадстаўнік віленскай мэрыі пагадзіўся дапамагчы ў арганізацыі Дня волі-2015.

ЮВ паводле ТБК

Стужка навінаў