Мэр Рыгі пахваліўся, як латвійская паліцыя дапамагла беларусам


Турыстаў з Беларусі ў латвійскай сталіцы чакалі непрыемнасці.

На гэтым тыдні з мікрааўтобуса беларусаў, якія прыехалі ў Рыгу, скралі колы. Пра гэта ў сваім «Фэйсбуку» напісаў мэр латвійскай сталіцы Ніл Ушакоў.

Таксама ён распавёў, што паліцыя дапамагла беларусам набыць праз інтэрнэт новыя шыны з дыскамі. Акрамя таго праваахоўнікі дапамаглі з дастаўкай і ўсталяваннем шынаў і дыскаў.

«Каб вандроўнікі маглі рухацца далей», – патлумачыў Ніл Ушакоў.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў