Мэр Рыгі: «Для нас цяпер самае лепшае, што можа быць, – гэта прэзідэнт Уладзімір Пуцін»


Расейскамоўны кіраўнік сталіцы Латвіі даў інтэрв’ю расейскаму тэлеканалу «Дождь».

Мэр Рыгі Ніл Ушакоў паехаў у Маскву, каб угаварыць расейскія ўлады зняць забарону на некаторыя латвійскія прадукты. У расейскіх супермаркетах ёсць секцыі «Рыжскія падворкі», па якіх моцна ўдарылі санкцыі, якія ў адказ на эканамічныя захады Еўразвязу ўвяла Расея.

На пытанне вядучых тэлеканала «Дождж» пра прэзідэнта Расеі, Ушакоў адказаў:

«Для нас цяпер лепшае, што можа быць, гэта Уладзімір Пуцін. Таму што, калі яго не будзе, да ўлады не прыйдзе Навальны (апазіцыянер Аляксей Навальны – belsat.eu). Тыя прэзідэнты, якія маглі б быць замест яго, яны не прынясуць суседзям стабільнасці. <…> Калі Пуціна не будзе, ніхто яго больш нармальны не заменіць. І для Латвіі гэта не будуць прымальныя варыянты. Ні Жырыноўскі, ні Зюганаў не прынясуць стабільнасці ў рэгіён».

Пры гэтым Ніл Ушакоў зазначыў, што любая вайсковая база на тэрыторыі Латвіі – гэта база НАТО, і паветраную прастору ўжо некалькі апошніх гадоў патрулюе НАТО: «…гэта трэба зразумець – мы ўжо ў НАТА».

АК, belsat.eu, паводле tvrain.ru, focus.lv

Стужка навінаў