Мэр Львова запрасіў Лукашэнку на матч Украіна – Беларусь


Мэр Львова Андрэй Садовы запрасіў Аляксандра Лукашэнку на матч Украіна – Беларусь, які пройдзе ў рамках кваліфікацыі на Еўра-2016.

«Звяртаюся з ініцыятывай, каб прэзідэнт Парашэнка запрасіў у Львоў на футбольны матч Украіна – Беларусь, які будзе 5 верасня, прэзідэнта Лукашэнку. Вельмі важна, каб кіраўнікі нашай краіны максімальна выкарыстоўвалі магчымасці Львова для правядзення міжнародных сустрэчаў, форумаў і канферэнцыяў», – сказаў Садовы.

ЮВ, belsat.eu, паводле by.tribuna.com

Стужка навінаў