Мэр Барсэлоны заклікала не спяшацца з абвяшчэннем незалежнасці Каталунні

video

Дачка заснула ў бацькі на шыі падчас паслявыбарчага сходу на Пласа-дэ-Каталуння. Барсэлона, Іспанія. 1 кастрычніка 2017 года. Фота - Дзяніс Дзюба

Мэр Барсэлоны Ада Калау заявіла, што адных толькі вынікаў рэферэндуму недастаткова для абвяшчэння незалежнасці.

Паводле яе слоў, вынікі галасавання «не могуць стаць гарантыяй для абвяшчэння незалежнасці, але з’яўляюцца магчымасцю для пабудовы дыялогу і міжнароднага пасярэдніцтва».

Калаў кажа, што сітуацыя склалася вельмі складаная і што аналагаў гэтаму крызісу не было з часоў падзення дыктатуры Франка. Яна заклікала лідараў Каталоніі і Іспаніі знізіць градус напружанасці і пачаць «будаваць масты», паведамляе El Pais.

Звяртаючыся да ўраду ў Мадрыдзе, Калау таксама перасцерагла яго ад прыпынення статусу аўтаноміі Каталоніі.

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары