Менскія школьнікі стварылі інтэрактыўную мапу сталіцы


Гэтак, паводле аўтараў мапы, будзе выглядаць цэнтр Менску ў 2067 годзе

Карта стала вынікам даследавання гораду вучнямі міждысцыплінарнага навучання ў Школе архітэктурнага мыслення. Аўтарам мапы – ад 7 да 12 гадоў.

У інтэрактыўнай мапе Minsk Eye (Менскае вока) дзеці разгледзелі Менск з пункту гледжання архітэктуры, мастацтва, сацыялогіі, паліталогіі, эканомікі, псіхалогіі, біялогіі, кулінарыі і іншых навук і заняткаў.

Мапа складаецца з трох частак. У слоі «Менску сапраўднага» вучні адлюстравалі максімальна аб’ектыўныя звесткі пра горад сёння.

Будынак Менскага трактарнага заводу на мапе Minsk Eye

У «Менску будучыні» дзеці стварылі вобраз Менску 2067-га года.

Зялёны дом у Зялёным гарадку. Аўтар праекту – Кірыл Клябанаў, 11 гадоў

Карта «Сны менчукоў» прадстаўляе нейкі паралельны начны Менск.

«Горад – гэта не толькі дамы і вуліцы, яго жыхары і іхныя адносіны, расліны і птушкі, але нават нашыя сны пра яго», – тлумачаць куратары праекту
Асаблівасць Школы архітэктурнага мыслення ў тым, што дзеці вывучаюць архітэктуру пад наглядам актораў, графікаў, мадэльераў, фатографаў, мастацтвазнаўцаў і іншых спецыялістаў.

Праект стаў вынікам гадавога курсу, які цягнуўся 112 гадзінаў і, як і звычайнай школе, складаўся з чвэрцяў. Падчас іх дзеці вывучалі архітэктуру праз оптыку вялікай колькасці дысцыплінаў пад наглядам экспертаў у гэтых галінах.

ДД

Глядзі таксама
Каментары