Менскія ўлады чакаюць інвестара, які пабудуе беларускі «Дыснэйлэнд»


«У горадзе сапраўды расце дзіцячае насельніцтва. Таму мы зацікаўленыя ў стварэнні ў Менску ўласнага парку забаў», – цытуе belta.by Андрэя Шораца.

Мэр падкрэсліў, што падтрымае інвестара, які захоча ўвасобіць гэтую ідэю ў жыццё. Кіраўнік Менгарвыканкаму адзначыў, што цяпер з гарадскога бюджэту выдзяляюцца сродкі на развіццё заапарка, Цэнтральнага дзіцячага парку ім. М.Горкага і парку імя Чалюскінцаў. Да прыкладу, на тэрыторыі апошняга за бюджэтныя грошы неўзабаве пабудуюць вяровачны гарадок.

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў