Менскія дамовы ў дзеянні: за ноч 4 загінулых, 8 параненых ваяроў за Украіну на Данбасе


Усю ноч прарасейскія сепаратысты на Данбасе абстрэльвалі ўкраінскія пазіцыі ў раёне Аўдзееўкі, адбылося больш за 400 разрываў рознага калібру.

Пра гэта паведамляе тактычная група «Беларусь» у сваім акаўнце ў «Фэйсбуку». Паводле беларусаў, якія ваююць за Украіну, на шахце Бутоўка 4 забітых, 8 параненых і яшчэ два чалавекі знаходзяцца, магчыма, пад заваламі. Прычым гэтыя страты – звесткі толькі з Добраахвотніцкага ўкраінскага корпусу «Правага сектару».[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwc3JjJTNEJTIyaHR0cHMlM0ElMkYlMkZ3d3cuZmFjZWJvb2suY29tJTJGcGx1Z2lucyUyRnBvc3QucGhwJTNGaHJlZiUzRGh0dHBzJTI1M0ElMjUyRiUyNTJGd3d3LmZhY2Vib29rLmNvbSUyNTJGdGFrdC5nci5CaWVsYXJ1cyUyNTJGcG9zdHMlMjUyRjE3NDM2MTc1NzkyNTQzMDYlMjUzQTAlMjZ3aWR0aCUzRDUwMCUyMiUyMHdpZHRoJTNEJTIyNTAwJTIyJTIwaGVpZ2h0JTNEJTIyNDkyJTIyJTIwc3R5bGUlM0QlMjJib3JkZXIlM0Fub25lJTNCb3ZlcmZsb3clM0FoaWRkZW4lMjIlMjBzY3JvbGxpbmclM0QlMjJubyUyMiUyMGZyYW1lYm9yZGVyJTNEJTIyMCUyMiUyMGFsbG93VHJhbnNwYXJlbmN5JTNEJTIydHJ1ZSUyMiUzRSUzQyUyRmlmcmFtZSUzRQ==[/vc_raw_html][vc_column_text]Тактычная група паведамляе, што сепаратысты стралялі з самаходных гаўбіц 152-га калібру, ад выкарыстання якіх адмовіліся як сепаратысты, гэтак і ўкраінскія вайскоўцы на перамовах у Менску.

Паведамляецца, што ніхто з беларусаў-добраахвотнікаў не пацярпеў.

Паводле прэс-сакратара Адміністрацыі прэзідэнта Украіны ў пытаннях АТА Аляксандра Матузяніка, за мінулыя содні на Данбасе сепаратысты паранілі 12 чалавек, забітых няма, інфармуе Unian.ua

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў