Менскія брэйк-дансеры рэпрэзентуюць Беларусь у Марселі


На адкрытым чэмпіянаце Беларусі перамагла каманда «UFO Technics».

У спартовым комплексе баскетбольнага клубу «Цмокі» (Менск) прайшоў VI чэмпіянат Беларусі па брэйк-дансе «NBC 2016». Чэмпіянат мае статус адкрытага, у спаборніцтве ўзялі ўдзел вулічныя танцоры з Грузіі, Казахстану, Латвіі, Літвы, Расеі, Украіны ды Узбекістану – агулам каля 300 брэйк-дансераў.

Беларускі чэмпіянат – адзін з этапаў міжнароднай кваліфікацыі да сусветнага чэмпіянату па брэйк-дансе, які адбудзецца 5 сакавіка ў французскім Марселі.

Рэпрэзентаваць нашую краіну ў Францыі будуць пераможцы беларускага турніру – менская каманда «UFO Technics».

ДД, фота: УГ

Глядзі таксама
Каментары