Менскія анархісты аблілі фарбаю мясцовае ЖРЭО. Навошта?


Такім чынам члены анархісцкага руху адрэагавалі на рост коштаў на жыллёва-камунальныя паслугі (ЖКП), гаворыцца на сайце «Рэвалюцыйнага дзеяння» (анархісцкая арганізацыя).

«Міністэрства ЖКГ пастаянна падымае кошты на жыллёва-камунальныя паслугі, але паляпшэння якасці паслугаў не назіраецца. Завышэнне тарыфаў ідзе паралельна з паніжэннем заробкаў і павышэннем коштаў на ўсе сферы жыцця. Беларусам пастаянна ўбіваюць у галаву, што яны недаплачваюць за камунальныя паслугі. Аднак адсутнасць у грамадства кантролю за ЖКП, стварае магчымасць рэгулярна падымаць тарыфы. Міністр ЖКГ нават не ў стане адказаць, які адсотак ЖКП пакрываюць беларусы са сваёй кішэні», – гаворыцца на сайце анархістаў.

Акт пратэсту «Рэвалюцыйнае дзеянне» пацвярджае фотаздымкамі.

Ці падтрымліваеце вы такія формы пратэсту? Дзяліцеся сваім меркаваннем у каментарах.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў