Менскі школьнік прыйшоў на ўрокі з гранатай


Вучань прыцягнуў у клас 10 патронаў і зброевую гранату часоў Другой сусветнай вайны.

Здарэнне адбылося ў пятніцу ў сярэдняй школе №190, што ў мікрараёне Уручча. Адміністрацыя школы тэрмінова вывела вучняў з суседніх кабінетаў.

Паводле інфармацыі Менскага гарадскога ўпраўлення МНС, сігнал аб здарэнні паступіў а 12.33. Боепрыпасы канфіскавалі працаўнікі спецыяльнага падраздзялення па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз», каб знішчыць іх на палігоне.

Чацвяракласнік распавёў, што знайшоў боепрыпасы на гародзе.

АК, belsat.eu, паводле interfax.by

Глядзі таксама
Каментары