Менскі пенсіянер зрабіў банкноту ў 1000 еўраў з дапамогай ляза


Зімбабвійскія долары ў Менску сталі «еўрамі». Слова «Зімбабвэ», імаверна, саскрэблена лязом нажа або галяка. Фота – УСК па Менску

Яе асновай стала купюра ў тысячу зімбабвійскіх долараў.

Сёння Следчы камітэт у Менску прад’явіў абвінавачванне 62-гадоваму жыхару Менску за выраб і захоўванне падробленай замежнай валюты (па частцы 1 артыкулу 221). Мужчыну ўзялі пад варту. Канчатковую прававую ацэнку ягоных дзеянняў следчыя дадуць па заканчэнні расследавання.

Ліцавы бок арыгінала
Зваротны бок арыгіналу

«Мужчыну затрымалі супрацоўнікі Аддзелу па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Маскоўскага РУУС Менску. Падчас праверкі было ўсталявана, што мянчук збываў фальшыўкі неаднаразова на працягу чатырох гадоў», – падала Марына Дранькова, афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэту па Менску.

У кватэры пенсіянера на Партызанскім праспекце ў Менску следчыя знайшлі сербскі дынар і «трэція» зімбабвійскія долары, пераробленыя ў «еўра», падае афіцыйная старонка Следчага камітэту.

У 2009 годзе пасля шматразовых няўдалых спробаў апанаваць інфляцыю, Рэзервны банк Зімбабвэ легалізаваў выкарыстанне замежнай валюты. Цяпер найбольш папулярная форма разлікаў у краіне – бартэр

Мужчыну пагражае да сямі гадоў турмы з канфіскацыяй маёмасці.

ДД

Стужка навінаў