Менскі метрапалітэн зноў «загаварыў» на ангельскай


Гукавыя паведамленні аб назве станцыі ў сталічным метро абвяшчаюць цяпер не толькі на беларускай, але і на ангельскай мове.

У сталічны метрапалітэн вярнулася ангельская мова. Цяпер назвы станцыі на беларускай мове дублююцца паведамленнем на ангельскай. Апошні раз метро «гучала» на ангельскай падчас правядзення чэмпіянату свету па хакеі ў 2014 годзе.

Пакуль станцыі абвяшчаюць на ангельскай мове толькі на Аўтазаводскай лініі.

9 студзеня гэтага года Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ N 8 «Аб усталяванні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзянаў». Згодна з указам, грамадзянам 80 дзяржаваў пры ўездзе ў Беларусь праз пункт пропуску «Нацыянальны аэрапорт Менск» на тэрмін не больш за 5 содняў не патрэбныя візы. Пастанова ўступае ў сілу з 12 лютага.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле Tut.by

Стужка навінаў