Менскі аэрапорт ідзе на рэкорд: 3,5 млн пасажыраў за год


Дзякуючы транзіту паміж Украінай ды Расеяй аэрапорт «Менск» стаў хабам – вузлавым аэрапортам.

«Падсумоўваючы вынікі дзевяці месяцаў, мы паглядзелі, што больш за 33 % пасажыраў, якія лятаюць праз Нацыянальны аэрапорт, – транзітныя пасажыры, што дазваляе звацца хабам. Гэта павышае статус аэрапорту ў пэўных рэйтынгах і ягоную значнасць у еўрапейскай супольнасці», – распавёў дырэктар Нацыянальнага аэрапорту «Менск» Дзмітрый Мелікян.

Паводле яго, статус хаба стаў магчымы дзякуючы транзітным пасажырам, якія зараз лятаюць з Расеі ва Украіну.

Чытайце таксама >>> З’явілася аўдыё, як украінскі дыспетчар загадвае развярнуцца самалёту «Белавіі»

Па абʼёме пасажыраў, якія былі абслужаныя, менскі аэрапорт упершыню разлічвае выйсці сёлета на 3,5 млн пасажыраў у год. Для параўнання: летась гэты паказнік склаў 2,78 млн пасажыраў, у 2014 годзе – 2,59 млн пасажыраў.

Забароны расейскім кампаніям лятаць ва Украіну, як і аналагічныя забароны ўкраінскім кампаніям лятаць у Расею, дзейнічаюць з канца мінулага года.

НМ, belsat.eu, паводле Tut.by

Стужка навінаў