Менская школьніца дапамагла каралеўскаму двару Даніі знайсці партрэт сваёй прынцэсы


15-гадовая Марыя Дзенісюк ужо некалькі гадоў мае незвычайнае хобі – дзяўчына цікавіцца гісторыя шляхетных семʼяў Еўропы XVI-XVIII стагоддзяў. Каб лепш запомніць вяльможаў розных пакаленняў, запісвала на кампутар іх партрэты, паведамляе kp.by. Марыя часта наведвала сайты аўкцыёнаў, дзе выстаўляліся карціны. Цяпер школьніца ведае ў твар многіх еўрапейскіх прынцаў і прынцэс.

У лютым 2015 года на адным французскім аўкцыёне яна заўважыла карціну, якая была падпісана як «Партрэт невядомай», аўтар – Піцер Лёлі. Аднак дзяўчына кажа, што бачыла працы гэтага мастака, і гэтая карціна адрознівалася.

«Праз нейкі час я зразумела, што яна была напісаная ў 70-я гады XVII стагоддзя. Дама на ім апранута па модзе менавіта тых часоў. Я перагледзела сотні карцін, таму час аж да дзесяцігоддзя магу пазнаваць па сукенкам, прычосках і каўнерыкам», – распавядае Марыя.

snimok-ekrana-2016-10-31-v-17-40-51

Пра Ульрыку Марыя даведалася, калі займалася дацкімі прынцэсамі. Сваймі ведамі школьніца ўсё ж такі вырашыла падзяліцца пасля таго, як сустрэла гэтую ж карціну на сайце іншага ангельскага аўкцыёну.

«На аўкцыёне Bonhams ёй прыпісалі ўжо іншага аўтара – Якаба Гюісманса. А хто намаляваны на ёй, па-ранейшаму не высветлілі. Мама мне параіла напісаць атрыбутару (чалавек, які займаецца зборам інфармацыі пра карціны – заўвага belsat.eu), тым больш на сайце быў яго e-mail», – успамінае Марыя.

Дзяўчына напісала ліст, да якога дадала электронныя копіі двух карцін: адну, якая захоўваецца ў Шведскім музеі, другую – з аўкцыёну. Праз пару дзён дзяўчыне адказалі, што дзякуюць і перададуць інфармацыю. Нядаўна Марыя даведалася, гэтая карціна цяпер знаходзіцца ў Дацкім музеі нацыянальнай гісторыі, у замку Фрэдэрыксборг, дзе ў свой час жыла Ульрыка.

Хто купіў карціну, невядома. Яе падпісалі як партрэт Ульрыкі Элеаноры Дацкай. У жніўні 2016 гады Марыя наткнулася на артыкул ангельскага атрыбутара, які напісаў, што «дацкая прынцэса вярнулася ў свой дом».

Ульрыка Элеанора Дацкая (1656 – 1693) – дачка караля Даніі і Нарвегіі Фрыдэрыка III і Сафіі Амаліі Брауншвейг. У 1675 г. адбыліся яе заручыны з каралём Швецыі Карлам XI. Затым пачалася вайна паміж Даніяй і Швецыяй, заручыны прапаноўвалі скасаваць, але яна адмовілася і стала шведскай каралевай. Карціну Ульрыкі намаляваў галандска-дацкі жывапісец і гравёр XVII стагоддзя Абрахам Вухтэрс.

ДР belsat.eu паводле kp.by

Стужка навінаў