Менская міліцыя затрымала банду расейцаў, якія рабавалі пенсіянераў


Як паведамляе прэс-служба менскага ГУУС, гаворка ідзе пра банду з чатырох чалавек. Злодзеі ўваходзілі ў давер да пажылых людзей, прадстаўляючыся сацыяльнымі працаўнікамі.

Менскія аператыўнікі выпадкова трапілі на след бандытаў, убачыўшы на адной з вуліц Партызанскага раёну Менску машыну з расейскімі нумарамі – міліцыянты вырашылі за ёй прасачыць. Жанчыны, якія выходзілі з машыны ў людных месцах, завязвалі гутаркі з менскімі пенсіянерамі, часцей за ўсё прадстаўляючыся супрацоўнікамі сацыяльнай службы і прапаноўвалі абмяняць пенсійныя пасведчанні на новыя, пластыкавыя.

Паводле інфармацыі, якую атрымалі міліцыянты напярэдадні затрымання адна з грамадзянак Расеі абрабавала 80 – гадовую жыхарку Менску. Пасля яе візіту ў госці бабуля не далічылася € 1000, $ 1000 ЗША і 9.000.000 беларускіх рублёў. Удзельнікамі банды апынуліся расейскія грамадзяне: 50-ці і 31 – гадовыя жанчыны і двое мужчынаў (старэйшаму 51 год, малодшаму – 27).

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары