Напярэдадні матчу Расея-Егіпет менская кавярня «Рыбы нет» паабяцала сваім наведнікам бясплатную гарэлку ў выпадку добрай гульні расейскіх футбалістаў.
Пра гэта ў сваім «Facebook’у» паведаміў Аляксей Сапрыкін.
Некаторых інтэрнэт-карыстальнікаў абурыла такая акцыя і на непрацяглы час яны абвалілі рэйтынг кавярні ў «Google» да адзнакі 2.9.
Паводле nn.by, ініцыятарам такога маркетынгавага кроку быў «інвестар» – грамадзянін Азербайджану.
За прапанову бясплатна раздаваць алкаголь, паводле беларускага рэкламнага заканадаўства, уладальнікаў кавярні могуць аштрафаваць на суму да Br 2450.
Пасля гульні Уругвая з Саудаўскай Аравіяй Расея аўтаматычна трапіла ў плэй-оф мундыялю.
ЮВ, belsat.eu