Менскае метро аздобілі «Пагоняй»


Пасажыраў менскага метро павіншавалі з Новым годам вагонам з «Пагоняй».

Акцыю зладзілі актывісты грамадскага аб’яднання «Альтэрнатыва» (зарэгістраванага ў Латвіі).

Іх сіламі ў адным з вагонаў сталічнага метро з’явіліся плакаты і налепкі, на якіх было напісана «Пагоня віншуе», «Беларусы! Жадаем вашым сэрцам сапраўднай літоўскай мужнасці!», «Герб Рэспублікі Беларусь». У той жа час на дзвярах з’явіліся налепкі «Не прыхінайся! Інакш выпадзеш з вагона і не зможаш стаць сапраўдным беларусам!»

«Пагоня» віншуе! Сёння актывісты «Альтэрнатывы» у адным з вагонаў менскага метро з дапамогай «Пагоні» зладзілі святочнае віншаванне пасажыраў з навагоднімі святамі! Вагон з адмысловымі плакатамі і налепкамі і цяпер курсуе па аўтазаводскай лініі, Пагоня не спыняецца!», – напісаў у Facebook лідар альтэрнатывы Алег Корбан.

Прадстаўнікі арганізацыі кажуць, што пасажыры з цікавасцю паставіліся да акцыі.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў