Менскі футбольны клуб «Дынама» перамог «Зеніт» з Санкт-Пецярбургу з лікам 4-0. Матчы адбыўся ў межах 3-кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы.
У беларускай камандзе галы забівалі двойчы Нікаліч, Хвашчынскі і Галавіч.
«Дынама» стала першым беларускім клубам, які перагуляў расейскую каманду ў еўракубках. У сваю чаргу «Зеніт» пацярпеў найбуйнейшую паразу з 1989 года.
«Зеніт» – самы багаты клуб Расеі. Ягоны спонсар – «Газпрам».
У Менск прыбыло каля 2,5 тыс. расейскіх заўзятараў. Перад матчам яны прайшлі шэсцем па гораду.
ІІ, belsat.eu