«Дынама» (Менск)
Беларускія клубы распачынаюць выступ у еўракубках.
Менскія «дынамаўцы» у матчы 1-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы на сваім полі перамаглі «Спартак» з Юрмалы – 2:1.
Цікава, што латвійскую каманду ўзначальвае беларускі спецыяліст Алег Кубараў, а ў складзе юрмальскай дружыны гуляюць чатыры беларускіх футбалісты: Мікалай Кашэўскі, Сяргей Казека, Зміцер Платонаў, Сяргей Пуншякоў.
А 21-й гадзіне паводле беларускага часу распачалася гасцявая гульня салігорскага «Шахцёра» супраць «Рунавіка» – клубу з Фарэрскіх астравоў.
Гульні ў адказ пройдуць 7 ліпеня.
НМ, belsat.eu, фотаздымак з афіцыйнай старонкі ФК «Дынама» (Менск)