Менскае «Дынама» – адзіны клуб, які будзе пісаць на майках прозвішчы футбалістаў на роднай мове


Сталічны клуб будзе адзіным, хто ў новым сезоне будзе выкарыстоўваць родную мову на форме свайго клубу. У 2013 годзе па беларускі пісаліся прозвішчы гульцоў берасцейскага «Дынама», а да 2010 года родную мову выкарыстоўвала жодзінскае «Тарпеда». Цяпер да каранёў вырашыў вярнуцца адзін з флагманаў айчыннага футболу – менскае «Дынама». Другі па выніках мінулага сезону клуб Беларусі прэзентаваў новую форму 19 сакавіка на сустрэчы з заўзятарамі.

– Наагул, я ўвесь мінулы сезон вёў перапіску з беларускімі клубамі аб пашырэнні выкарыстання беларускай мовы – распавёў «Белсату» арганізатар кампаніі «Справаводства па-беларуску» Ігар Случак. Тады атрымалася знайсці агульную мову з ФК «Гомелем» і бабруйскай «Белшынай». Прыемна, што да іх зараз далучылася «Дынама». Менскі клуб, як я бачу, цвёрда і паслядоўна зараз звяртаецца да беларускай у мяне вялікія спадзяванні, што «Гомель» і «Белшына» таксама будуць з беларускай мовай на майках у гэтым сезоне. У суполцы фк «Гомель» у «Вконтакте» праводзілася апытанне па гэтаму пытанню: і 49% выкаўзалася за беларускую мову, за рускую прыкладна 30% і астатнія – за два камплекты формы.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

Зазначым, што сапраўды ў сталічным клубе паступова пераходзяць на рэйкі роднай мовы. Яго актыўна выкарыстоўваюць фанаты, цяпер – і афіцыйныя органы клубу. У мінулым годзе менчукі адкрылі старонку свайго афіцыйнага сайта на беларускай мове. Цяпер напісалі прозвішчы гульцоў на роднай мове. Спадзяемся, што на гэтым клуб не спыніцца, а з яго возьмуць прыклад і іншыя.

Топавыя каманды беларускага футболу «Дынама» і БАТЭ ўжо апошнія некалькі год паступова павялічваюць ужыванне беларускай мовы як у камунікацыі з заўзятарамі, так і падчас саміх футбольных матчаў, – кажа адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі і даўні прыхільнік менскага Дынама. – У тым годзе як раз «Дынама» выказвала жаданне, каб прозвішчы гульцоў пісаць па-беларуску, але тады федэрацыя забараніла, спаслаўшыся, што ўсе каманды павінны пісаць прозвішчы на адной мове. Зараз сітуацыя выпраўляецца і нарэшце ў Беларусі прозвішчы будуць пісацца па-беларуску. Таксама хацеў бы зазначыць, што сярод фанатаў беларускасць становіцца ўсе больш папулярнай. Я б не перабольшваў значнасць гэтай падзеі, а назваў бы выпраўленнем не нармальнай сітуацыі, калі беларускія клубы не маглі пісаць прозвішчы сваіх гульцоў па-беларуску.

[vc_single_image image=”3″ img_size=”large”]

Нагадаем, што па выніках мінулага сезону менскае «Дынама» заняло ў чэмпіянаце Беларусі другое месца (услед за БАТЭ) і ўпершыню і ў гісторыі беларускага футболу выйшла ў групавы турніры Лігі Еўропы. Тым не менш уладальнік клубу Юрый Чыж ізноў змяніў галоўнага трэнера, прызначыўшы замест беларуса Уладзіміра Жураўля чэха Душана Вугрына.

У гэтым сезоне менчукі падпісалі кантракты з двума форвардамі з Балканскага паўвострава – Нусмірам Файічем і Фатасамм Бечыраем, і паўабаронцам зборнай Арменіі Артурам Едігарянам, і двума беларусамі – 26-гадовым абаронцам Максімам Вітусам і 36-гадовым брамнікам Васілём Хамутоўскім.

Нагадаем, 22 сакавіка і што 4 красавіка каманду Душана Вугрына чакаюць першыя афіцыйныя ў гэтым сезоне матчы – паядынкі Кубка Беларусі супраць ¼ «Віцебску». А ў першым туры нацыянальнага чэмпіянату «Дынама» згуляе 11 красавіка ў Горадні супраць «Нёману».

Л.А. Belsat.eu

Стужка навінаў