Менскае ДАІ пачне назіраць за кіроўцамі аўтобусаў


Сёлета за першых пяць месяцаў у Менску па віне вадзіцеляў грамадскага транспарту адбылося восем дарожна-транспартных здарэнняў. У панядзелак ДАІ распачне аперацыю «Аўтобус».

Асноўныя парушэнні з боку кіроўцаў аўтобусаў – перавышэнне дазволенай хуткасці руху, праезд на чырвонае святло, парушэнне правілаў манеўравання і карыстанне мабільнымі тэлефонам падчас язды, кажа «Інтэрфаксу» старэйшая інспектарка Вікторыя Царук з аддзелу ДАІ Кастрычніцкага РУУС сталіцы.

«У выніку гэтых ДТЗ ніхто не загінуў, але 11 чалавек атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці», – заявіла Царук.

У мэтах прафілактыкі аварыйнасці на пасажырскім транспарце ў сталіцы з 11 па 20 чэрвеня пройдзе комплекс прафілактычных акцыяў пад умоўнай назвай «Аўтобус». Даішнікі будуць яўна і схавана сачыць за аўтобусамі, у тым ліку з дапамогай фота- і відэарэгістратараў, а таксама правядуць тэхнічны кантроль выбраных транспартных сродкаў.

ДД

Стужка навінаў