Менск намагаецца «гандляваць» «Белсатам»?


Беларускія ўлады нібыта гатовыя даць дазвол на вяшчанне для польскага тэлеканалу, але пры ўмове, што Польшча пойдзе на скарачэнне вяшчання тэлеканалу «Белсат». Пра гэта паведамляе польская газета «Nasz Dziennik», не спасылаючыся на крыніцу інфармацыі.

Паводле выдання, разглядаюцца два варыянты. На беларускі медыярынак могуць пусціць тэлеканал TVP Polonia, або дзяржаўны тэлеканал TVP1, але без замежных фільмаў, замест якіх было б арганізаванае вяшчанне інфармацыйнага тэлеканалу TVP Info.

«Нам нічога не вядома пра падобныя перамовы», – кажа кіраўніца «Белсату» Агнешка Рамашэўска-Гузы і дадае – «На афіцыйным узроўні такіх дамоўленасцяў няма. TVP Polonia была дасяжная ў Беларусі, пакуль улады не забаранілі трансмісію канала ў 2005 годзе. І цяпер рабіць выгляд, што ўлады нешта саступаюць польскаму боку проста абсурдна. Першы канал польскага тэлебачання (TVP 1) немагчыма ўключыць у наземнае тэлебачанне ў Беларусі з увагі на ліцэнзійныя правы. Да таго TVP Polonia ужо паўстае з праграмаў TVP1 TVP2, каб пазбегчы праблемаў з  ліцэнзіямі. Трэба таксама разумець, што замяняць «Белсат» на TVP Polonia недарэчна, «Белсат» – канал для беларусаў, а TVP Polonia – для польскай меншасці і дыяспары».

[/vc_column_text][vc_column_text]

«Nasz Dziennik» заўважае, што польска-беларускія адносіны апошнім часам моцна палепшыліся. Усё пачалося з візіту ў Беларусь міністра замежных справаў Польшчы Вітальда Вашчыкоўскага. У кастрычніку Варшаву наведаў Уладзімер Макей. Раней у Беларусі прымалі віцэ-спікера польскага Сейму Рышрда Тэрлецкага і віцэ-прэм’ера Матэвуша Маравецкага.

Сёлета падчас сустрэчы з прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасці і апазіцыі міністр замежных справаў Вітальд Вашчыкоўскі паабяцаў, што Польшча працягне падтрымліваць беларускія праекты.

Варта звярнуць увагу, што падобныя публікацыі і атакі пачалі зʼяўляцца адначасова ў дзяржаўнай беларускай газеце «Совецкая Белоруссия. Сб Белорусь сегодня» і ў расейскіх прапагандысцкіх СМІ.

«Белсат» атакуюць апошнія некалькі тыдняў, – кажа Агнешка Рамашэўска-Гузы. – Спярша зʼявіўся артыкул на sb.by (напісаны былым кіраўніком грамадскага абʼяднання «Белорусский КВН» – Заўв. belsat.eu), а цяпер – вось гэтыя чуткі ў газеце «Nasz Dziennik».

[/vc_column_text][vc_single_image image=”402498″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]«Nasz Dziennik» – грамадзка-палітычная штодзённая газета. Выдаецца з 1998 году.

ЮВ, ВШ belsat.eu

Стужка навінаў