Менск трапіў у топ-10 гарадоў для летняга адпачынку расейцаў


 

Беларуская сталіца – адзін з самых танных варыянтаў замежнага адпачынку расейцаў.

Самыя папулярныя кірункі сезону назваў турыстычны сэрвіс Travel.ru. Рэйтынг складзены на падставе дадзеных рэзервацыі гатэляў і апартаментаў для пражывання з 1 чэрвеня па 31 жніўня 2016 года турыстамі, якія падарожнічаюць самастойна.

Акрамя Менску ў топ-10 увайшлі Прага, Парыж, Рыга, Баку, Талін, Рым, Барсэлона, Хельсінкі ды Лондан.

Пры гэтым танней за ўсё для расейцаў будзе наведаць Менск ды Бак (па 45 еўраў у содні).

У сярэднім жыхары суседняй краіны, якія збіраюцца адпачыць за мяжой і плануюць сваю паездку самастойна, паедуць на 5 дзён і заплацяць за пражыванне каля 75 еўраў у содні.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў