Менск – самы папулярны горад былога СССР сярод расейскіх турыстаў


У топ-10 самых папулярных гарадоў сярод расейцаў увайшлі два беларускіх гарады.

На першым месцы ў рэйтынгу Менск. У беларускую сталіцу расейцы прыязджаюць у сярэднім на 3,5 дні і плацяць за пражыванне ў гатэлі 75 дэнамінаваных рублёў (2,5 тыс. расейскіх рублёў) у содні.

Далей па папулярнасці сярод расейцаў ідуць Алматы, Баку, Астана ды Ерэван.

У дзясятку самых папулярных гарадоў патрапіў і Віцебск, у якім госці з Расеі ў сярэднім плацяць за пражыванне 66 рублёў у содні.

Рэйтынг складалі прадстаўнікі сэрвісу пошуку гатэляў Roomguru.ru на падставе дадзеных пошуку і браніравання гатэляў і апартаментаў для пражывання з 1 студзеня па 31 ліпеня 2016 года.

Менск традыцыйна ўваходзіць у спіс самых папулярных кірункаў для адпачынку сярод расейскіх турыстаў. У канцы чэрвеня сталіца Беларусі заняла другое месца ў спісе папулярных летніх кірункаў сярод расейцаў, саступіўшы першае месца Празе.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў