Менск – самы бяспечны горад для пераходаў у СНД і краінах Балтыі


На вуліцах беларускай сталіцы больш бяспечна, чым на вуліцах Вільні, Рыгі і Варшавы.

Летась на менскіх дарогах загінула 44 чалавекі. Гэта рэкордна нізкі паказчык, дзякуючы якому горад выходзіць на адзін узровень з Прагай, Бруселем і Будапештам, паведамляе «Радыё Свабода».

У 2011 годзе Менскі гарадскі савет дэпутатаў прыняў канцэпцыю «Добрая дарога», якая прадугледжвала змяншэнне колькасці загінулых у паўтара раза – каб у 2015 годзе было не больш за 45 чалавек.

«Гэта вельмі значнае дасягненне. У нас вынік у два разы лепшы, чым у любым горадзе СНД. Менск больш бяспечны за Вільню, Рыгу і Варшаву. Цяпер можна канстатаваць, што ў нас еўрапейскі ўзровень бяспекі дарожнага руху», – кажа кіраўнік грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя экспертаў і сюрвэераў на транспарце» Юрый Важнік.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

У 1990-я і ў першую палову 2000-х на менскіх дарогах гінула да 130 чалавек на год.

Юрый Важнік мяркуе, што нам ёсць куды развівацца, бо ёсць яшчэ і такія вельмі бяспечныя ўзоры, як Берлін і Стакгольм, дзе аварыйнасць удвая меншая.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў