Менск і Рыга падалі сумесную заяўку на правядзенне чэмпіянату свету па хакеі


Гаворка ідзе пра чэмпіянат, які адбудзецца ў 2021 годзе.

Рашэнне падаць сумесную з Латвіяй заяўку на правядзенне чэмпіянату свету па хакеі прынялі пасля сустрэчы латвійскай дэлегацыі з Аляксандрам Лукашэнкам.

Пра гэта распавёў віцэ-прэзідэнт НАК Беларусі Максім Рыжанкоў.

Абедзве краіны ўжо прымалі чэмпіянаты свету. У Латвіі хакейны форум праходзіў у 2006 годзе. Фінальны матч адбыўся на «Арэне-Рыга» (змяшчае 10 200 гледачоў). Беларусь прымала чэмпіянат свету ў 2014 годзе, фінал праходзіў у «Менск-Арэне» (15 086).

Акрамя сумесная беларуска-латвійскай заяўкі прэтэндэнтам на правядзенне чэмпіянату свету зʼяўляецца Фінляндыя.

Чытайце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле Tut.by

Стужка навінаў