Менск ды Рыга прымуць Чэмпіянат свету па хакеі-2021


Сталіцы Беларусі і Латвіі прымуць чэмпіянат свету па хакеі.

За сумесную заяўку Менску ды Рыгі на кангрэсе Міжнароднай федэрацыі хакею (МФХ) у другім раўндзе падалі 55 галасоў, за заяўку Фінляндыі – 52. Першы раўнд скончыўся з вынікам 54:53, а таму, паводле правілаў Міжнароднай федэрацыі хакею, пра розніцы ў адзін голас, прызначылі другі раўнд.

Менск ужо прымаў чэмпіянат свету па хакеі ў 2014 годзе, у той час як Рыга была гаспадаром прэстыжных спаборніцтваў у 2006 годзе.

Сюжэт «Белсату» пра выступ беларускай зборнай на апошнім чэмпіянаце свету

Матчы групавой стадыі стадыі і па дзве чвэрцьфінальныя гульні пройдуць на «Менск-Арэне» (змяшчальнасць 15 086 гледачоў) і на «Арэне-Рыга» (10 300). Паўфінальныя гульні, а таксама матчы за бронзу і золата адбудуцца ў Менску.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары