Менск: 15-гадовай школьніцы пагражае 15 гадоў калоніі за наркотыкі


Супрацоўнікі ўпраўлення па наркакантролю і супрацьдзеянню гандлю людзьмі затрымалі на вуліцы Лабанка ў Менску 15-гадовую школьніцу падчас закладкі тайніка з псіхатропамі.

Пра гэта паведамляецца ў сюжеце «Беларусь-1».

У дзяўчыны канфіскавалі 14 скруткаў з белым рэчывам – як выявілася пазней, псіхатропамі Альфа-PVP. Такое ж рэчыва ўтрымлівалася і ў чатырох знойдзеных побач схованках.

Супраць 9-класніцы распачата крымінальная справа па ч.3 арт. 328 Крымінальнага кодэксу (незаконны абарот наркотыкаў). Дзяўчыне пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Артыкул 328 КК належыць да тых артыкулаў, крымінальная адказнасць па якім у Беларусі наступае з 14 гадоў.

 

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары