Менгарвыканкам забараніў чапаць менскія статуі за грудзі


Чыноўнікі адмовіліся ад правядзення акцыі «Рукамі чапаць!», прымеркаванай да дня барацьбы з ракам малочнай залозы.

«Выкарыстанне гарадской скульптуры ў якасці трэнажора па тэхніцы правядзення самадыягностыкі захворванняў лічым некарэктным», – гаворыцца ў адказе Менгарвыканкаму, які атрымалі актывісты грамадскай арганізацыі «НЭКСТ СТОП – НЬЮ ЛАЙФ».

Несмотря на то, что наша акция гласит «Руками трогать!» – нежно «потрогать» городские скульптуры у нас не получилось. Ра…

Posted by Руками трогать on Tuesday, October 13, 2015

Акцыя павінна была адбыцца 15 кастрычніка каля Камароўскага рынку, дзе месціцца скульптура «Гандлярка семкамі», і ў Міхайлаўскім скверы каля чыгуначнага вакзалу, побач з «Незнаёмкай».

У Менгарвыканкаме адзначылі, што падтрымліваюць акцыі да Сусветнага дня барацьбы з ракам малочнай залозы, але пагадзіцца на абмацаванне статуяў не могуць.

ЮВ, belsat.eu, паводле kyky.org

Глядзі таксама
Каментары