Менгарвыканкам узмоцніць кантроль за начнымі клубамі


Сталічныя ўлады зацікавіліся самымі папулярнымі канцэртнымі пляцоўкамі і барамі Менску.

У спіс, складзены чыноўнікамі Менгарвыканкаму патрапілі клубы «Авертайм», «Катрын». «Сатурн», Dozari, «Рэ: Паблік», «Найт піпл», «Сфера», рэстаран «Шакалад», рэстаран-клуб «Аўра», бар-клуб «Піраты», Бар 13, інфармуе агенцтва «Менск-навіны».

Разам з тым намеснік старшыні Менгарвыканкаму Ігар Карпенка кажа, што гэта не весь спіс. Заява была падчас нарады, прысвечанай выкананню дэкрэта № 6 «Аб неадкладных мерах па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў».

Па словах Ігара Карпенкі, летась на дыскатэках, у начных клубах і барах было выяўлена 77 злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў, з іх 20 цяжкіх і асабліва цяжкіх.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў