Менгарвыканкам не дазволіў правесці пікет супраць дзедаўшчыны ў беларускім войску


Менгарвыканкам забараніў Сацыяльна-хрысціянскаму руху і БХД правядзенне 29 кастрычніка пікету каля Міністэрства абароны з нагоды дзедаўшчыны і загадкавых смерцяў вайскоўцаў.

Аб гэтым паведамляецца на старонцы Сацыяльна-хрысціянскага руху ў «Facebook».

«Адмова была чаканай. Афіцыйная прычына – недазволенае месца правядзенне. Але іншага месца для пікету супраць дзедаўшчыны як побач з Мінабароны і быць не можа. Тым больш, што ўлады неаднаразова забаранялі акцыі па гучных справах нават у дазволеных месцах. Недэмакратычны закон працягвае аберагаць беларускіх чыноўнікаў ад незадаволенасці грамадзянаў, ствараючы ілюзію, што іх дзеянні ўсе падтрымліваюць», – пракаментаваў намеснік старшыні Сацыяльна-хрысціянскага руху Максім Гацак.

Заяўка на пікет была пададзеная 13 кастрычніка, адказ з адмовай атрымалі 21 кастрычніка, у пятніцу.

ВЧ, belsat.eu

Стужка навінаў