Сталічныя ўлады спаслаліся на тое, што «жыццё і творчасць Ч. Бэнінгтана не былі звязаныя з г. Менскам».
Афіцыйны адказ на запыт менскіх фанатаў «Linkin Park» быў апублікаваны ў суполцы «Вечер памяти Честера Беннингтона. Минск».
22 верасня ініцыятары стварэння графіці вырашылі яшчэ раз звярнуцца ў Менгарвыканкам.
Нагадаем, што цела 41-гадовага Чэстэра Бэнінгтана знайшлі 20 ліпеня ў ягонай рэзідэнцыі ў Лос-Анджэлесе. Музыка павесіўся.
Варта адзначыць, што мясцовыя ўлады Віцебска дазволілі мастакам зрабіць графіці з асобамі, якія ніяк не звязаныя горадам.
ЮВ, belsat.eu