Менгарвыканкам дазволіў правядзенне «Чарнобыльскага шляху» у Менску


«Чарнобыльскі шлях» распачнецца 26 красавіка а 18-й гадзіне ля кінатэатру «Кастрычнік».

Пра гэта паведаміў праз Facebook старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Заяўка на правядзенне акцыі была пададзеная ў Менгарвыканкам 8 красавіка.

Заяўнікі прасілі дазвол на збор удзельнікаў акцыі на пляцоўцы каля прэзідыуму Нацыянальнай акадэміі навук з 18 да 19 гадзіны. Затым планавалася правесці гадзінную дэманстрацыю па вуліцах Сурганава і Арлоўскай да царквы абраза Божай Маці «Спатоленне загінулых», дзе запланаваны мітынг і ўскладанне кветак.

Мяркуецца, што акцыя скончыцца а 21:00.

Ганаровай старшынёй сёлетняга «Чарнобыльскага шляху» стане Святлана Алексіевіч.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў