Менчукі збіраюць подпісы пад петыцыяй пра статус бел-чырвона-белага сцяга


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=k-o0coex50M&feature=youtu.be”][vc_column_text]Збор подпісаў пад калектыўным зваротам за ўключэнне бел-чырвона-белага сцяга ў спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі трывае ўжо тыдзень. Свае подпісы пад публічным зваротам ужо паставіла мноства вядомых беларусаў – пісьменнік Уладзімір Арлоў, паэт Уладзімір Някляеў, актор Павел Харланчук.[/vc_column_text][vc_single_image image=”290632″ img_size=”large”][vc_single_image image=”290648″ img_size=”large”][vc_column_text]Сёння непасрэдна перад самой акцыяй, арганізаванай «Маладым фронтам», лідара арганізацыі Змітра Дашкевіча, а таксама аднаго з удзельнікаў пікету, які трымаў расцяжку, затрымалі. Пазней стала вядома, што двор дому сям’і Дашкевічаў узятая у аблогу міліцыяй.

А 16:00 стала вядома, што Змітра Дашкевіча і Сяргея Пальчэўскага, якіх раніцай 24 верасня затрымала міліцыя, адпусцілі без складання пратаколаў.[/vc_column_text][vc_single_image image=”290640″ img_size=”large”][vc_column_text]Збор подпісаў працягваецца, але не з такім размахам, як, напрыклад, на свята нацыянальнага сцяга. Арганізатары кажуць, што будуць стаяць сёння каля «Цэнтральнага» да 20:00.[/vc_column_text][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_column_text]Мэта «Маладога фронту» – прызнанне дзяржавай бел-чырвона-белага сцяга гісторыка-культурнай каштоўнасцю і фактычнае вывядзенне яго з нелегальнага становішча, у якім аказалася нацыянальная сімволіка.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў