Менчукі выпусцілі гульню з злыднямі ды жыценямі


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=-nym_yrqaOU”][vc_column_text]Пакуль пагуляць у яе можна толькі на выставе ў Магілёве. У перспектыве яе выпусцяць і для мабільных тэлефонаў.

Ёўнікі, злыдні ды жыцені – персанажы не менш, а, можа, і больш цікавыя, чым пакемоны, «My little pony» ды свінка Пепа. У краязнаўчым музеі імя Раманава ў Магілёве паказалі герояў беларускіх казак, міфаў і легендаў. Скульптуры стварыў Антон Шыпіца на базе ілюстрацыяў Валерыя Славука са знакамітай кніжкі «Чароўны свет». Графікі таксама выставілі ў музеі. Пад скульптурамі ж шыльдаў з подпісамі, хто з персанажаў як называецца, тут няма – каб гэта даведацца, трэба прайсці квэст.

Пакуль згуляць у такую гульню можна толькі на выставе. Аднак група энтузіястаў працуе над яе выпускам для мабільных тэлефонаў. У беларускіх супергерояў магчымасцяў ніяк не менш, чым у іх замежных калегаў. Узяць хоць бы жыценя.

«У яго тры вока – адно ззаду. Гэта зроблена, каб ён больш уважліва і дакладна мог паглядзець, каб не прапаў ніводны каласок. Гэта тыповая беларуская рыса: рэсурсаў мала, мусіць быць усё прыбранае, усё зробленае», – кажа аўтар ідэі выставы Павел Арлоў.

Выстава працуе да 29-га студзеня.

Марына Вашкевіч, Аляксандра Дорская

Глядзіце відэаверсію матэрыялу ў выданні праграмы «Культура»

Стужка навінаў