Менчукі салідарызуюцца з затрыманымі: Нам сорамна, што не выйшлі на акцыю


За ўдзел у не дазволеным уладамі Дні Волі затрымалі каля 1000 чалавек. Большасць аштрафавалі. Арыштавалі некалькі дзясяткаў асобаў.

Мінакі на вуліцах Менску ва ўнісон кажуць, што гатовыя падтрымаць затрыманых. Адныя гатовыя выходзіць на акцыі, другія маюць мажлівасць дапамагчы матэрыяльна.

«Я б з задавальненнем дапамагла людзям. Канешне, калі іх ні за што аштрафавалі альбо пасадзілі, ім хочацца дапамагчы», – кажа маладая дзяўчына.

«З уладамі цалкам нязгодны. Так рабіць нельга», – кажа мужчына.

«Мы гатовыя. Сядзім у офісе і ўсім сорамна, што тады не пайшлі», – кажа мінак.

«Я вельмі расчараваная такой дробязнасцю ўладаў і такім нізкім узроўнем нашых сілавых структураў. Я паралізавана», – кажа жанчына.

«Гатовы перавесці грошы на штрафы тым, каго затрымалі», – выказваецца мянчук.

Больш адказаў у апытанні.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў