Менчукі: «Рускі свет – гэта штосьці прыдуманае»


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGaUxvd2Z5TkhLYTQlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Менскае спатканне з аўтарам канцэпцыі «рускага свету» распачалося ў стылі «самых ветлівых людзей». За антырасейскія лозунгі моладзевыя актывісты адказалі – хоць і невялікаю – але крывёю.

Але ўжо праз момант госць з Расеі свабодна трансляваў ідэалогію «вялікай і магутнай», якая рана ці позна атрымае справядлівую перамогу над варожым Захадам.

«Што датычыць уцекачоў з Еўропы, калі так пойдуць справы, да нас пабягуць немцы» – прамаўляе расейскі палітолаг Мікалай Старыкаў.

Адныя пляскалі ў далоні, іншыя – са Старыкавым не пагаджаліся.

«У мяне стыпендыя 30 долараў, у Нямеччыне 1,5 тысячы еўра. 2 40 Навошта нам гэты рускі свет, калі гэта найбяднейшы саюз? Вы гуляеце ў імперыялізм» – абураецца беларускі студэнт.

Вывесці з раўнавагі мацёрага прапагандыста стала аднак місіяй невыканальнаю. На кожнае пытанне мы атрымалі адказ у найлепшых традыцыях расейскае палітыкі.

«Што датычыць расейскіх войскаў, вядома, іх там няма» – адказвае расейскі палітолаг Мікалай Старыкаў.

Гаворка, безумоўна, пра Украіну. Прычым расейскі ідэолаг гатовы быў адказваць не толькі за Расею, але і за Беларусь. Са словаў Старыкава, адсотак падтрымання ўкраінскіх зменаў у нас яшчэ меншы, чымся ў самой Маскве.

«Гэта паказалі мінулыя выбары. Тыя 2 адсоткі, якія атрымала кандыдат ад »дэмакратычнай« у двукоссі апазіцыі, вось гэта прыблізна і ёсць тая колькасць, якая падтрымала ўкраінскі дзяржаўны пераварот» – тлумачыць расейскі палітолаг Мікалай Старыкаў.

Хоць зусім іншыя лічбы называюць незалежныя сацыёлагі. Згодна з леташнім апытаннем НІСЭПД, Еўрамайдан падтрымліваў кожны пяты беларус. А больш як палова была нейтральнаю. У той жа час нельга не адзначыць і досыць высокага падтрымання ідэі «рускага свету» – каля траціны беларусаў у верасні ставіліся да яе станоўча. Не бракавала такіх і на ўчорашнім спатканні.

«Распавядае праўду і цікавыя рэчы. Усім рэкамендую» – мяркуе ўдзельнік мерапрыемства.

Як адзначаюць сацыёлагі, пад уплывам расейскае прапаганды колькасць прыхільнікаў «рускага свету» ў нашай краіне нязначна, але пашыраецца. Такія вось футболкі з «самым ветлівым чалавекам» можна без перашкодаў набыць сёння на віцебскіх рынках.

Днямі ж антыгероем інтэрнэт-прасторы стаўся працаўнік Міністэрства абароны Беларусі Уладзімір Кажэўнікаў, які распаўсюджваў антыбеларускія выказванні і даказваў, што Сімферопаль, Масква і Менск месцяцца ў адной краіне. Трапіў пад увагу і сын гарадзенскага вайсковага камісара Сяргей Кучар, які пад шклом свайго аўта размясціў сцяг гэтак званай Наваросіі.

Але знайсці прыхільнікаў «рускага свету» на вуліцах – усцяж заданне няпростае.

«Не не чула. Рускі свет – мірныя людзі?», «Не чула пра такі», «Рускі свет – гэта штосьці прыдуманае» – выказваюцца жыхары Менску.

І часам прымусова-добраахвотнае. За прыход на спатканне са Старыкавым студэнтам шэрагу менскіх навучальных установаў абяцалі па два вольныя дні.

«Сказалі прыходзьце за два прагулы» – прызнаецца студэнт з Менску.

Вольга Жарнасек[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў