Менчукі пра зніклых палітыкаў: памятаем і ведаем, хто да гэтага прыклаў руку


Уладам Беларусі за 15 гадоў не ўдалося сцерці з памяці грамадзянаў імёны тых, хто стаў ахвярамі «эскадронаў смерці».

Журналісты «Белсату» спыталі жыхароў Менску, ці яны памятаюць зніклых палітыкаў і грамадскіх дзеячаў. З тых, каму знаёмыя імёны Юрыя Захаранкі, Дзмітрыя Завадскага, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, ніхто не сумняецца, што да іх знікненняў датычныя беларускія ўлады на чале з Аляксандрам Лукашэнкам.

«Іх проста забілі. Па загаду той і цяперашняй улады. І асабіста Лукашэнкі», – сказаў адзін з рэспандэнтаў.

Некаторыя мінакі адмаўляліся адказваць на пытанне, датычнае зніклых палітыкаў.

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары