Менчукі пра Паўла Шарамета: Каму ён дарогу перабег, невядома, але чалавека шкада

video

28 лістапада Паўлу Шарамету споўнілася б 45 гадоў. Яго забілі 20 ліпеня ў Кіеве. Да сёння забойства не раскрылі. Адна з асноўных версіяў, якую разглядае следства, што замоўцы забойства былі з Расеі.

Калі следства адкажа, хто забіў Паўла Шарамета? Выніковы матэрыял абʼектыву

Мы распыталі мінакоў на вуліцах сталіцы, што яны ведаюць пра вядомага беларускага журналіста.

«Чуў пра Шарамета, ён жа калісьці з Дзімам Завадскім працаваў. Добры, прагрэсіўны журналіст, але лукашэнкаўскі рэжым яго не ўспрыняў», – кажа мужчына.

«Ніякіх падрабязнасцяў не маю, але пра дрэнныя ўчынкі не чуў», – выказваецца іншы.

«Каму ён дарогу перабег, невядома, але чалавека шкада. Разумны, адукаваны. Але куды ён там залез, не ведаю», – мяркуе яшчэ адзін мінак.

«Яго артыкулаў не чытала, але пра яго чытала. Праўдзівы, шчыры журналіст», – падзялілася меркаваннем жанчына.

Больш у відэа. 

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары