Менчукі пра падаўжэнне тэрміну прэзідэнцтва Лукашэнкі: Хопіць ужо! Бессэнсоўная трата народных грошай


Сёлета ў медыях актыўна абмяркоўвалася тэма правядзення ў 2018 годзе рэферэндуму аб павелічэнні тэрмінаў паўнамоцтваў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і кіраўніка Беларусі. Напрыканцы лістападу кіраўніца ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына заявіла, што плебісцыт можа адбыцца, калі на тое будзе «воля кіраўніка дзяржавы».

Але ці падабаецца гэтая ідэя беларусам? Карэспандэнты «Белсату» паспрабавалі знайсці адказ на гэтае пытанне на вуліцах Менску.

«Можа кіраваць колькі хоча. Гэта бессэнсоўная трата народных сродкаў», – кажа пажылы мянчук.

«Мы хочам новага прэзідэнта. Хацелася б пажыць пры іншым кіраўніку дзяржавы», – кажа жыхарка Менску.

Паводле беларускіх экспертаў, Аляксандр Лукашэнка сапраўды распачаў падрыхтоўку да будучага рэферэндуму.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў