Менчукі пра міліцыянтаў: Гэта бандыты ў пагонах

video

Журналісты «Белсату» распыталі жыхароў сталіцы, як тыя ставяцца да праваахоўнікаў і ці давяраюць ім. Большасць апытаных выказалі меркаванне, што міліцыянты злоўжываюць паўнамоцтвамі ды караюць грамадзянаў тады, калі мусілі б абараняць.

«Міліцыянты гэта бандыты ў пагонах. Я сябе не адчуваю абароненым. Наадварот могуць элементарна прынізіць. Усе баяцца міліцыянтаў. Не дарма Лукашэнка сказаў – мне армія не трэба, мне міліцыі хопіць».

«Апошнім часам шмат выпадкаў, калі міліцыя неабгрунтавана выкарыстоўваюць сілу. Трэба гэта рэгуляваць, у прававой дзяржаве такога быць не павінна».

«Я бачу як працуюць праваахоўнікі ў нашай краіне і да іх ёсць пытанні. Гэта і выпадак з раварыстамі ды іншыя. Шмат выпадкаў, калі яны не ведаюць законаў і сваіх унутраных правілаў».

«Самавольства з боку міліцыянтаў».

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары