Менчукі пра Калядны турнір Лукашэнкі: Народныя грошы прафуківаюць


Напярэдадні ў «Чыжоўка-арэне» Лукашэнка адкрыў калядны міжнародны турнір аматараў хакею на прызы свайго імя. І сам стаў на канькі, каб разбіць зборную Абʼяднаных Арабіскіх Эміратаў, якая не вельмі моцна супраціўлялася.

Пакуль хакей – любімая забава кіраўніка Беларусі, беларусы напэўна будуць вымушаныя глядзець турніры і сачыць за тым, як уплываць грошы з дзяржаўнага бюджэту тады, калі эканоміка ўва ўсё большым крызісе.

Ці не за дорага для эканамічнага крызісу ў Беларусі праводзіць такія мерапрыемствы? Мы распыталі мінакоў на вуліцах сталіцы.

«Нягледзячы на цяжкую сітуацыю, турніры павінны быць, але можа скрамнейшыя бюджэты», – кажа апытаны мінак», – кажа мужчына.

«Лепш бы грошы пайшлі на лекаванне дзяцей, а не з народа збіралі. Прафуківаюць народныя грошы», – выказваецца мінак.

«Беларускі хакей мяне не цікавіць, бо гэта ўзровень дваравога хакея», – кажа мужчына.

На думку спартовага аглядальніка «Белсату» Аляксандра Пуціла калядны турнір навязлівы

«Усе навіны пачынаюцца з гэтага хакея. Транслююцца гэтыя матчы, а гэта дорага. На экранах у горадзе, хаця мне падаецца гэта залішняе», – кажа Аляксандр Пуціла.

Больш глядзіце ў відэа.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў