Менчукі пра ідэю ЧС па хакеі ў 2021-м: Жыць няма за што, а яны чэмпіянаты ладзяць!


Пакуль беспрацоўныя шукаюць грошы, каб заплаціць падатак на дармаедства, улады Беларусі рыхтуюць новы нятанны «падарунак» – афіцыйны Менск падаў заяўку на правядзенне ЧС свету па хакеі-2021. Яшчэ раней улады Беларусі маюць намер правесці Еўрапейскія гульні, якія абыдуцца бюджэту ў мільёны долараў.

Як менчукі ставяцца да ідэі правядзення новага дарагога спаборніцтва?

«Крызіс у нас, я б хацела, каб заробкі паднялі», – кажа жанчына.

Адныя лічыць, што хакейнае свята дапамагло б сцягнуць у Беларусь турыстаў. Іншыя кажуць, што гэтае пытанне бясконцае, як з пабудовай лядовых палацаў, і сэнсу ў гэтым няма.

«Эканамічная сітуацыя ў краіне не паляпшаецца. Усе гэтыя падаткі на дармаедства, якія ўціскаюць народ, гэта сумна», – кажа маладая дзяўчына.

«Нядаўна ж быў чэмпіянат, навошта яшчэ адзін, калі нічога не палепшылася?», – выказваецца хлопец.

«Прыцягненню турыстаў гэта не паспрыяе, але гатэлі стаяць, трэба іх неяк запаўняць», – мяркуе мянчук.

«Жыць няма за што, а яны чэмпіянаты праводзяць», – абураецца жанчына.

Больш адказаў глядзіце ў відэа.

У выпадку перамогі супольнай заяўкі Беларусі і Латвіі на правядзенне ЧС-2021 Менск прыме толькі паўфінал і фінал спаборніцтва. Аднак нават тады з бюджэту давядзецца заплаціць немалыя грошы.

Паводле розных ацэнак, мінулы ЧС свету па хакеі-2014 каштаваў Беларусі $ 1,5 млрд.

Чытайце таксама:

ДР belsat.eu 

Стужка навінаў