Менчукі пра эканоміку: Няма слоў, каб яе апісаць


Валавы ўнутраны прадукт за 11 месяцаў скараціўся больш як на 2,5 %. Колькасць нявернутых крэдытаў павялічылася ўдвая. Рэальны заробак, то бок з улікам інфляцыі, знізіўся на 4 %. Прадпрыемствы звольнілі на 100 тысячаў чалавек больш, чымся прынялі на працу.

Гэта – афіцыйная статыстыка. А як гэты год змяніў дабрабыт звычайных грамадзянаў? Мінакі на вуліцах сталіцы падзяліліся з «Белсатам» сваім меркаваннем.

«Якія скарачэнні на працоўных месцах. Заробкі не выплачваюць. Не вельмі добра», – кажа жанчына.

«Кошты растуць. А пенсія стаіць», – кажа мужчына сталага ўзросту.

«Я з Расеі, але ў плане эканомікі – я б не хацеў тут рабіць бізнес», – кажа малады хлопец.

«Мне вельмі добра, я ваенны лётчык», – кажа мужчына.

Больш глядзіце ў відэа.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў