Менчукі пра эканамічны стан: Мы дасягнулі дна і будзем на ім замацоўвацца

video

Пазыковая нагрузка на эканоміку Беларусі вырасла з 28 да 48% да ВУП і ў наступным годзе можа гэты доўг можа павялічыцца. Рэцэсія ў будучым годзе захаваецца, аднак спад ВУП зменшыцца на 2,7 %, , у 2017-ым – амаль на 1 %. Узнаўленне эканомікі распачнецца не раней за 2018 год – у выпадку паляпшэння сітуацыі з экспартам. Такі прагноз для эканомікі Беларусі зрабіў Сусветны банк. 

Пры гэтым выдаткі на абслугоўванне дзяржаўнага доўгу за дзевяць месяцаў сёлета павялічыліся больш чым на 16 % у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам. І налета, паводле экспертаў міжнароднай арганізацыі, рост даўгавой нагрузкі на эканоміку можа захавацца.

Эксперты звяртаюць увагу, што для таго, каб забяспечыць рост эканомікі, уладам неабходна правесці дадатковыя арганізацыйныя змены, уключаючы рэструктурызацыю прадпрыемстваў ды закрыццё менш эфектыўнай вытворчасці.

Журналісты «Белсату» распыталі мінакоў, ці эканамічная сітуацыя ў Беларусі, на іх думку, паляпшаецца альбо пагаршаецца.

«Гледзячы на тэндэнцыі апошніх 6 гадоў лепш не будзе. Пакуль мы дасягнулі дна, паляпшэнняў лепш не чакаць», – кажа малады хлопец.

«Будзе таксама. Мы дасягнулі дна і будзем на ім замацоўвацца», – выказваецца жанчына.

«Сітуацыя ў свеце пагаршаецца. А мы жывем у эпоху глабалізацыі, таму будзем жыць разам з планетай. Усё горш і горш», – мяркуе мужчына.

Вонкавы дзяржаўны доўг Беларусі ў гэтым годзе павялічыўся на 1 млрд долараў да рэкордных 13,5 млрд. Найбуйнейшыя вонкавыя крэдыторы, якім Беларусь у 2017 годзе павінна будзе вярнуць найбольшыя сумы, – гэта Расея ($ 741,3 млн), Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця ($ 487,9 млн), а таксама Кітай ($ 381,7 млн).

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары